Delfi.lt
Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.
«Учора атмасферны фронт з Заходняй Еўропы паспрабаваў змяніць характар надвор'я ў нашай краіне. Марудна прасоўваючыся на ўсход, ён дайшоў да цэнтральных раёнаў Беларусі, дзе прайшлі моцныя дажджы, - сказала Людміла Парашчук. Але цяпер пад націскам усходняга антыцыклону фронт павярнуў назад і цяпер вяртаецца на тэрыторыю Польшчы».
Паводле слоў галоўнага сіноптыка, у бліжэйшыя суткі і на гэтых выхадных надвор'е на тэрыторыі краіны будзе фарміравацца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску. Таму будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы туман. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні слабы.
Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 7-14 градусаў, у дзённы час паветра прагрэецца да 20-26 градусаў цяпла.
«У пачатку наступнага тыдня ўплыў на характар надвор'я ў Беларусі пачне аказваць скандынаўскі антыцыклон», - расказала Людміла Парашчук.
Пад яго уплывам чакаецца пераважна сухое надвор'е, пры гэтым на тэрыторыі краіны стане крыху халадней.
Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 4-9 градусаў, днём паветра прагрэецца да 17-22 градусаў. Крыху цяплей будзе па паўднёвым захадзе, дзе ноччу чакаецца плюс 10-12 градусаў, днём - да 24 градусаў вышэй за нуль.





