«Прессбол» прааналізаваў дакумент УЕФА, у якім усебакова разглядаюцца заяўкі гарадоў на правядзенне чэмпіянату Еўропы — 2020. Цікава, што, нягледзячы на арганізацыю чэмпіянату свету па хакеі — 2014, спецыялісты з УЕФА лічаць, што Мінску бракуе досведу правядзення мерапрыемстваў міжнароднага ўзроўню.

Пункт «Прававыя аспекты» перш за ўсё займальны поглядам з боку. Усе гарантыі дадзены Мінскам на самым высокім дзяржаўным узроўні, аднак ёсць пазіцыі, якія, на думку ацэншчыкаў, трэба будзе дапрацаваць. Так, наша краіна не мае закона, які ўстанаўлівае адказнасць за несанкцыянаваны продаж квіткоў, у сувязі з чым адсутнічае забарона на іх перапродаж. Затое няма праблем з наборам валанцёраў і візамі. Досвед правядзення чэмпіянату свету па хакеі — 2014 — гэтаму пацверджанне. Аднак недастатковае. Складальнікі дакумента лічаць, што ў Мінска няма неабходнага досведу ў правядзенні мерапрыемстваў міжнароднага маштабу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна