Следам за Польшчай і Нямеччына зафіксавала зніжэнне аб'ёмаў газу, што пастаўляецца газаправодам «Ямал-Еўропа». Пра гэта паведамілі германскія СМІ.

Учора Польшча заявіла, што пастаўкі блакітнага паліва ў гэтую краіну ўпалі на чвэрць. У выніку гэтага краіна была змушана спыніць рэверс газу ва Украіну.

Эксперты ўпэўненыя, што такім чынам Расія спрабуе сарваць еўрапейскі праект паставак газу ва Украіну і задушыць незалежнасць гэтай дзяржавы «рукой холаду». Украіна даўно атрымлівала невялічкія аб'ёмы газу з Вугоршчыны і Польшчы, а за лета Еўрасаюз і Кіеў разам увялі ў дзеянне новую трубу праз Славаччыну Ваяны—Ужгарад, якая дазволіць прапампоўваць да 10 млрд кубоў газу штогод, што здольная ўратаваць украінскія дамы ад замярзання ўзімку.

Той газ расійскі, але пасля закупу еўрапейскія кампанія вольныя распараджацца ім, як хочуць. Дык «Газпром» спрабуе пасадзіць Еўропу на галодны паёк, дае газу ў абрэз.

Расія спыніла пастаўкі газу ва Украіну, патрабуе ад Кіева плаціць на 60 даляраў за куб больш, чым плаціць Германія. Украінскі ўрад адмовіўся падпарадкавацца такому шантажу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?