itar-tass.com

itar-tass.com

Пра гэта міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў у вялікім інтэрв'ю ІТАР-ТАСС.

«Не было б Крыма і паўднёвага ўсходу Украіны, Захад прыдумаў бы што-небудзь яшчэ, — сказаў ён.

— Пастаўлена мэта: любой цаной вывесці Расію з раўнавагі. Задача сфармуляваная даўно.

Вазьміце тую ж Сірыю. Пару гадоў таму на нас апалчыліся, як на абаронцаў дыктатара, які тыраніць уласны народ.

Дарэчы, тады казалі, што Асад выкарыстоўвае голад як зброю. Гэта да пытання аб магчымай гуманітарнай катастрофе ў Данбасе. Можа, там хацелі ўсіх замарыць, а потым засяліць вызваленыя тэрыторыі сапраўднымі ўкраінцамі?»

Словы Лаўрова гучаць цынічна ў дачыненні да Украіны, дзе ад штучна арганізаванага Галадамору ў 1932-1933 загінула каля трох мільёнаў людзей, а апусцелыя вёскі пасля былі заселены перасяленцамі з Расіі. Як сведчаць дакументы, голадам Сталін спрабаваў «зламаць хрыбет» непакорнаму ўкраінскаму сялянству, якое падтрымала Украінскую Народную Рэспубліку ў 1918—1919.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?