Польшча спыніла рэверсныя пастаўкі газу ва Украіну. Пра гэта ў ходзе круглага стала паведаміў старшыня праўлення «Укртрансгаза» Ігар Пракопаў.
«Сёння Расія пачала абмяжоўваць пастаўкі газу ў Польскую Рэспубліку, г.зн. (з мэтай) скасаваць рэверс з Польшчы, які мы атрымліваем», — сказаў ён.
Па словах Пракопава, у 14:00 Польшча спыніла рэверсныя пастаўкі газу ва Украіну.
10 верасня Польская нафтагазавая кампанія (PGNiG) паведаміла пра незразумелае памяншэнне паставак прыроднага газу з Расіі па Ямальскім газаправодзе на 24%.
У жніўні Украіна, якая таксама атрымлівае рэверс са Славакіі, імпартавала каля 120,85 млн куб. м прыроднага газу ў рэверсным рэжыме праз тэрыторыю Польшчы.





