Баевікі не пакідаюць спробаў захапіць Данецкі аэрапорт, але сілы АТА адбіваюць атакі.

Пра гэта на брыфінгу ў сераду спікер РНБА Андрэй Лысенка.

«Падчас наступу ў аўторак на пазіцыі падраздзяленняў УСУ ў гэтым раёне расійскія наёмнікі страцілі 3 танкі і 2 БТРы», — заявіў ён.

Лысенка распавёў, што пазіцыі падраздзяленняў АТА на тэрыторыі аэрапорта ў Данецку былі абстраляныя з прымяненнем установак «Град».

«Пашкоджаныя Данецкая спецыялізаваная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат №22, два дзевяціпавярховыя дамы і дамы прыватнага сектара», — дадаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?