Карэспандэнт БелаПАН убачыў ў кнігарні, што размешчаная ў сталічным гандлёвым цэнтры «Карона», кнігу, якая яго збянтэжыла. 

Выданне Аляксея Кафанава «Расія: шлях да перамогі» суправаджаецца прэтэнцыёзным надпісам на вокладцы: «Ад аўтара нацыянальнага бестселера «Рускі цар Іосіф Сталін». Прагартаўшы кніжку наўгад, аказваемся, да прыкладу, на старонцы 329, дзе чытаем: «Расія, Русь павінна быць у першую чаргу краінай русаў — без раздзялення на галіны. «Дзяржава Украіна», «дзяржава Беларусь» абсурдныя, немагчымыя. <…> Уз'яднанне Вялікай Расіі непазбежнае, і яно толькі карысць прынясе ўсім галінам нашага вялікага народа — хоць многіх маларусаў заходнія акупанты і пераканалі за 20 гадоў у адваротным. «Раздзяляй і ўладар» — стандартная палітыка агрэсараў. Нічога, няправільныя перакананні з часам рассейваюцца». 

Гартаць далей «бестселер» з заезджанай вялікадзяржаўнай лухтой ахвота знікла, а вось для Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмізму тут, безумоўна, знойдзецца пажытак для разважанняў. Ёй і карты ў рукі. 

Кніга Кафанава выйшла ў свет у лютым 2014-га, калі «уз'яднанне Вялікай Расіі» ўжо ажыццяўлялася на тэрыторыі Украіны. І цяжка паспрачацца са сцвярджэннем аўтара аб тым, што «няправільныя перакананні з часам рассейваюцца». Нібыта парахавы дым над Луганскам і Ілавайскам, рассейваюцца ілюзіі ўкраінцаў аб братэрскім стаўленні і агульных каранях з паўночнай суседкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?