Delfi.lt
Сёння літоўцы ў 1/4 фіналу — чэмпіянат свету праходзіць у Іспаніі — выйгралі ў туркаў — 73:61.
У паўфінале літоўцы згуляюць з пераможцам пары ЗША — Славенія.
Астатнія чвэрцьфіналы: Іспанія — Францыя, Сербія — Бразілія.
Найвышэйшае дасягненне нашых суседзяў на чэмпіянатах свету — 3-е месца ў 2010 г.
Тады літоўцы таксама ў паўфінале саступілі ЗША (74:89), а ў матчы за 3-е месца выйгралі ў Сербіі — 99:88.
А беларусы не здолелі нават прайсці адбор на Еўра-2015.
Праўда, праз два тыдні ў Турцыі стартуе чэмпіянат свету па баскетболе сярод жанчын, дзе возьме ўдзел і зборная Беларусі. Беларускі згуляюць у адной групе з Аўстраліяй, Кубай і Карэяй.