Беларусь плануе да канца года павялічыць на 38% пастаўкі ў Расію малочнай прадукцыі, а мясной — прыкладна на 30%. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Седзін.

Беларусь і Расія штогод падпісваюць прагнозныя балансы ўзаемных паставак цукру, малочных і мясных прадуктаў. Але ў сувязі з расійскім эмбарга на некаторыя групы тавараў з шэрага еўрапейскіх краін Беларусь будзе павялічваць экспарт. «Па малочнай прадукцыі плануем поставить 138% да ўзроўню мінулага года ў перыяд са жніўня па снежань, па мясе прыкладна 130% за той жа перыяд», — удакладніў Васіль Седзін. 

Усяго ў мінулым годзе Беларусь экспартавала сельгаспрадукцыі прыкладна на $5,6 млрд. У бягучым годзе плануецца рэалізаваць прадукцыі на экспарт на суму да $6 млрд у больш як 10 краін свету. 

Сёння Беларусь экспартуе звыш 50% вырабленай малочнай прадукцыі, больш як 30% — мясной. «У нас ёсць усе магчымасці для таго, каб нарошчваць экспарт. І мы гэта робім», — падкрэсліў намеснік міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?