Нідэрландскія эксперты ў рамках папярэдняй справаздачы апублікавалі расшыфроўку перамоваў днепрапятроўскіх дыспетчараў з пілотамі малайзійскага Боінга, а таксама з калегамі з расійскага Растова.

Гаворка ідзе пра перамовы, ажыццёўленыя паміж 15:08:00 (13:08:00 UTC) да моманту знішчэння самалёта пасля 15:20:00 (13:20:00 UTC).

Ніжэй прыводзім пераклад размовы паміж пілотамі (MH17), днепрапятроўскімі (DNP) і растоўскімі (RST) дыспетчарамі.

15:08:00 MH17 да DNP: Дняпро Радар, Малайзійскія адзін сем, узровень палёту 330

DNP да MH17: Малайзійскія адзін сем, Дняпро Радар, добры дзень, радарны кантакт

MH17 да DNP: Малайзійскія адзін сем.

15:19:21 DNP да RST: Так

RST да DNP: Такім чынам, Дняпро, Растоў адзін. Можаце даць курс (напрамак) для Малайзійскіх у Растоў да пункта RND, у нас тут тры такія

DNP да RST: Для Малайзійскіх, якія семнаццаць?

RST да DNP: Так, мы вернем іх назад да TIKNA

DNP да RST: Выдатна (ок)

RST да DNP: Так, дзякуй

15:19:49 DNP да MH17: Малайзійскія адзін сем, накіроўвайцеся проста да пункта ROMEO NOVEMBER DELTA

15:19:56 MH17 да DNP: ROMEO NOVEMBER DELTA, Малайзійскія адзін сем

15:20:00 DNP да MH17: Малайзійскія адзін сем, і пасля пункту ROMEO NOVEMBER DELTA чаканае кірунак TIKNA

15:21:10 DNP да MH17: Малайзійскія адзін сем, як вы мяне зразумелі? Малазійскія адзін сем, Дняпро Радар

15:21:36 DNP да MH17: Малайзійскія адзін сем, Дняпро Радар

15:22:02 DNP да MH17: Малайзійскія адзін сем, Дняпро Радар

15:22:02 RST да DNP Слухаю вас, Растоў на лініі

DNP да RST: Растоў, вы назіраеце Малайзійскія па… адносна водгуку?

RST да DNP: Не, здаецца, яго мэта стала распадацца

DNP да RST: Ну, на нашы званкі таксама не адказвае

RST да DNP: І не адказвае на званкі, так?

DNP да RST: Так. І мы зараз не бачым. Гэта значыць, вы далі ім кірунак, яны пацвердзілі і…

RST да DNP: І гэта ўсё, так?

DNP да RST: Так, ён знік

RST да DNP: Пачакайце, я спытаю

DNP да RST: Вы нічога не назіраеце на асноўным?

RST да DNP: Так, так, так, нічога. Мы нічога не бачым

DNP да RST: Ок, тады мы будзем іх выклікаць

Як вядома, раней у аўторак галандскія эксперты апублікавалі папярэднюю справаздачу, згодна з якой малазійскі самалёт быў знішчаны ў выніку паразы звонку вялікай колькасцю «высокаэнергетычных аб'ектаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?