Прарасійскія сепаратысты заявілі, што не маюць вайсковых магутнасцей, каб збіць пасажырскі самалёт.
Пра гэта заявіў лідар самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» Аляксандр Захарчанка.
«Магу сказаць адно: мы не маем неабходнай (ваеннай) тэхнікі, здольнай збіць пасажырскі «Боінг», уключна з гэтым малайзійскім самалётам», — сказаў ён.
Сёння ў Нідэрландах апублікаваныя папярэднія высновы расследавання катастрофы рэйса MH17, згодна з якімі самалёт быў збіты ў выніку траплення вялікай колькасці дробных абломкаў.