На гульні СКА — «Дынама» (Мінск) 8 верасня супрацоўнікі арэны ў Санкт-Пецярбургу ўключылі замест гімна Беларусі гімн БССР (той, у якім «з братняю Руссю»). Хакеістам было «па барабану» — яны выслухалі яго моўчкі. Толькі на вырваных з трыбун тварах гледачоў са сцягамі Беларусі была заўважная незадаволенасць.