У Пятра і Марыны Парашэнкаў — 30 гадоў з часу вяселля.
«Дзякую за кожную хвіліну з гэтых 30 гадоў», — напісаў прэзідэнт Украіны ў сваім Instagram сёння вечарам і праілюстраваў віншаванне наступным фатаздымкам.
фота з Instagram'a прэзідэнта Украіны
Пятро і Марына Парашэнкі пажаніліся ў 1984 г.
У іх чацвёра дзяцей — Аляксей (1985), Яўгенія, Аляксандра (2000), Міхаіл (2001). У чэрвені 2014 г. нарадзіўся ўнук Пятро.
«Наша Ніва» далучаецца да віншаванняў.