Рада Еўрасаюза зацвердзіла ўвядзенне новых санкцый супраць Расіі. Пра гэта заявіў у панядзелак, 8 верасня, старшыня Еўрапейскай рады Херман Ван Рампей.

Санкцыі ўступяць у сілу ў бліжэйшыя некалькі дзён, гэта пакіне час для ацэнкі рэалізацыі перамір'я ва Украіне, падкрэсліў старшыня ЕС.

Санкцыі павінны былі прыняць да 16:00. Раней 28 пастаянных прадстаўнікоў краін ЕС дасягнулі адпаведнай дамоўленасці. Аднак, як паведаміла Agence France-Press са спасылкай на крыніцу, «не ўсе дзяржавы прыйшлі да пагаднення (па санкцыях)». Якая менавіта краіна выступіла з пярэчаннямі, не ўдакладнялі. 

Журналіст Financial Times Пітэр Шпігель напісаў у твітары, што прыняцце абмежаванняў затрымала Фінляндыя.

Яна «запярэчыла супраць прыняцця санкцый ЕС у дачыненні да Расіі не па сутнасці, хутчэй для ўдакладнення, што яны (санкцыі) могуць быць адкладзеныя, калі перамір'е (ва Украіне) працягнецца», — растлумачыў журналіст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?