Падчас рабочай паездкі ў Марыупаль 8 верасня прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

«У час гутаркі бакі працягнулі каардынацыю дзеянняў па падтрымцы рэжыму спынення агню. Кіраўнікі дзяржаў таксама падкрэслілі важнасць ажыццяўлення эфектыўнага маніторынгу рэжыму спынення агню місіяй АБСЕ. Пятро Парашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся аб працягу дыялогу», — паведаміла прэс-служба ўкраінскага кіраўніка.

Рэліз прэс-службы Крамля паводле вынікаў гутаркі не дадаў дэталяў: «Адбылася тэлефонная размова Уладзіміра Пуціна з прэзідэнта Украіны Пятром Парашэнкам, падчас якой працягнутае абмеркаванне крокаў, якія садзейнічаюць мірнаму ўрэгуляванню сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны. Дыялог будзе прадоўжаны».

Пратакол аб спыненні агню быў падпісаны ў Мінску 5 верасня на сустрэчы кантактнай групы па Украіне. На наступны дзень Парашэнка і Пуцін абмеркавалі па тэлефоне ход выканання пагаднення. «Выказанае ўзаемнае задавальненне ў сувязі з тым, што бакамі канфлікту ў цэлым выконваецца рэжым спынення агню», — паведаміла прэс-служба расійскага прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?