На саміце НАТА не было дамоўленасцей аб пастаўках Украіне зброі, але Кіеў можа свабодна яго купляць у Польшчы ці іншых краінах.

Пра гэта заявіў міністр абароны Польшчы Томаш Семоняк ў эфіры TVN 24.

Ён растлумачыў, што паведамленні экс-міністра Юрыя Луцэнкі пра тое, што на саміце дамовіліся аб пастаўках зброі Украіне, былі памылковымі.

«Я быў здзіўлены, і мы неадкладна адрэагавалі. Як і ЗША, Італія і Нарвегія. Такіх дамоўленасцей ў Ньюпорце не было», — заявіў міністр.

Ён нагадаў, што НАТА абвясціла аб сваёй фінансавай падтрымцы Украіны і ў сферы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

А пытанне паставак зброі было кваліфікавана як прадмет двухбаковых дамоўленасцей.

«З ліпеня няма эмбарга на пастаўкі зброі ва Украіну, і Украіна можа свабодна купляць зброю ў Польшчы і ў іншых краін», — запэўніў Семоняк.

«Для пакупкі і продажу зброі патрэбныя два бакі. Калі Украіна такую гатоўнасць выкажа, то наша абаронная прамысловасць напэўна гатовая такі заказ выканаць. Гэта не проста, таму што такія кантракты не заключаюцца за некалькі дзён», — дадаў польскі міністр.

Ён запэўніў, што Польшча зацікаўленая прадаваць Украіне зброю, а «ўкраінцы дакладна ведаюць, што мы вырабляем і можам прапанаваць».

Як вядома, раней Луцэнка ў сваім блогу заявіў, што на саміце НАТА ўдалося дасягнуць дамоўленасцей аб пастаўках Украіне зброі з ЗША, Італіі, Нарвегіі, Францыі і Польшчы.

Усе краіны абверглі гэтую заяву, паказаўшы, што на саміце такіх дамоўленасцяў не дасягалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?