Украіна атрымала сродкі першай пазыкі на палітыку развіцця ў фінансавым сектары краіны ў суме $500 млн, паведамляецца на сайце Мінфіна Украіны.

«Пазыка прыцягнута на 16 гадоў з сямігадовым ільготным перыядам пад пераменную працэнтную стаўку (на дату падпісання — 0,63%), аднаразовая камісія - 0,25%», — гаворыцца ў паведамленні.

Крэдыт будзе накіраваны на падтрымку першачарговых мер па рэфармаванні банкаўскага сектара і ўкараненне комплекснай праграмы антыкрызіснага кіравання ў фінансавым сектары Украіны. На сродкі пазыкі будзе фінансавацца ўзмацненне аперацыйнага, фінансавага і рэгулятарнага патэнцыялу Фонду гарантавання ўкладаў фізічных асоб, паляпшэнне плацежаздольнасці банкаўскай сістэмы, умацаванне прававой і інстытуцыйнай базы для павышэння ўстойлівасці і эфектыўнасці банкаўскай сістэмы ў доўгатэрміновай перспектыве

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?