Дзень беларускага пісьменства ў 2015 годзе прыме Шчучын Гродзенскай вобласці.

Перадача эстафеты XXII літаратурнай сталіцы адбылася на цырымоніі закрыцця свята ў Заслаўі.

Дзень беларускага пісьменства па традыцыі праводзіцца ў гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны. У розныя гады свята адзначалася ў Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім, Быхаве.

Двойчы ўрачыстасці прымаў Полацк (1994, 2003), Тураў (1995, 2004), а цяпер і Заслаўе (раней - у 2000 годзе).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?