У «Данецкай рэспубліцы» не маюць намеру выконваць пратакол аб спыненні агню, падпісаны ў Мінску 5 верасня. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў былы «народны губернатар» Павел Губараў.
На дадзены момант сепаратыст з'яўляецца начальнікам па мабілізацыі «міністэрства абароны» непрызнанай ДНР.
«З нагоды падпісаных у Мінску пагадненняў: чаго вы ўсе спалохаліся нейкай паперкі, праціснутай алігархамі? Пляваць мы хацелі на гэты «мір», —
напісаў Губараў.