Расійская Федэрацыя працягвае канцэнтрацыю ўзброеных сіл на поўначы Крыма і ажыццяўляе ратацыю сіл і тэхнікі.
Пра гэта заявіў спікер інфармацыйна-аналітычнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка.
Паводле яго звестак, РФ перадыслакавала праз Керчанскую пераправу на мацярык часткі мотастралковых і артылерыйскіх падраздзяленняў, якія плануецца накіраваць да мяжы з Украінай з тэрыторыі Растоўскай вобласці.
«Падраздзяленні УС РФ сцягваюцца да адміністрацыйнай мяжы АРК з Херсонскай вобласцю. Цягам апошніх двух дзён зафіксавана ратацыя асабістага складу і тэхнікі», — адзначыў Лысенка.
Таксама назіраецца актыўнасць расійскіх войскаў на Таганрогска-Марыупальскім кірунку.
Пры гэтым, адказваючы на пытанне, ці пастаянная колькасць расійскіх вайскоўцаў паблізу мяжы з Херсонам, або іх колькасць павялічваецца, Лысенка адзначыў: «Там (у Крыме) іх ужо столькі, што далей павялічваць няма куды — па нашых звестках, там знаходзіцца 15 тысяч вайскоўцаў».