Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам,
паведамляе прэс-служба ўкраінскага кіраўніка.
Прэзідэнт Украіны падзякаваў прэзідэнту Беларусі за магчымасць правядзення кансультацый Трохбаковай кантактнай групы ў Мінску. Бакі таксама абмяняліся думкамі адносна падпісанага ўчора мірнага пратаколу.
Акрамя таго, Пятро Парашэнка і Аляксандр Лукашэнка абмеркавалі пытанне абрання Украіны непастаянным членам Рады Бяспекі ААН.
0
0
0
0
0
0