Прадстаўнікі расійскай інтэлігенцыі выступілі з заявай супраць вайны ў Украіне «Спыніць расейскую агрэсію!».

Заява Кангрэса інтэлігенцыі супраць вайны, самаізаляцыі Расіі і рэстаўрацыі таталітарызму апублікавана на сайце «Новай газеты».

«Усё больш і больш дакладных звестак аб знаходжанні войскаў Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Украіны і іх удзеле ў баявых дзеяннях. Усё больш і больш таемных, ананімных пахаванняў расійскіх грамадзян, вайскоўцаў, якія загінулі на тэрыторыі Украіны, — ганебных і абразлівых», — сказана ў заяве.

«Сёння на нас, грамадзянах Расіі, ляжыць адказнасць за будучыню. Мы дапусцілі да ўлады палітычны рэжым, якія разгарнулі агрэсію, і мы павінны зрабіць усё магчымае, каб спыніць Трэцюю сусветную вайну, пралог да якой, магчыма, ужо сёння разыгрываецца ва Украіне. Кангрэс інтэлігенцыі паўстаў на хвалі пратэстаў супраць анексіі Крыма. На жаль, нашы найгоршыя чакання пацвердзіліся», - адзначылі ў заяве.

Кангрэс інтэлігенцыі патрабуе ад прэзідэнта Расіі неадкладна спыніць агрэсію супраць Украіны; ад уладаў Расеі — расследаваць выпадкі гвалту і запалохвання ўдзельнікаў антываеннага руху; ад кіраўніцтва федэральных тэлевізійных каналаў — спыніць агрэсіўную прапаганду супраць Украіны і краін Захаду, што сее нянавісць паміж народамі; даць эфірны час для выкладання альтэрнатыўнай пазіцыі з нагоды падзей у Украіне.

На дадзены момант заяву падпісалі больш за 120 дзеячаў, сярод іх Людміла Аляксеева, Людміла Уліцкая, Леў Панамароў, Андрэй Макарэвіч, Уладзімір Вайновіч ды іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0