56-гадовы мужчына, інвалід другой групы, вырашыў звесці рахункі з жыццём, саскочыўшы з навеса над 19-м паверхам. Выратавальнік паспеў схапіць яго за ногі і ўцягнуць на лесвічную клетку.

5 верасня ў 18.50 на лінію 101 паступіла паведамленне пра спробу самагубства на вуліцы Цімашэнкі.

Ратавальнікі пабачылі на казырку лоджыі 19-га паверха мужчыну, які збіраўся звесці рахункі з жыццём. Высветлілася, што 56-гадовы мужчына, інвалід другой групы, пакутуе захворваннямі сэрца.

«Старэйшы лейтэнант Гаўручонак у момант падзення мужчыны схапіў рукамі таго за ногі.

Разам з камандзірам аддзялення старшыной Мазоўкам яны ўцягнулі яго на пляцоўку», - распавёў прэс-сакратар сталічнага МНС Віталь Дэмбоўскі.

Медыкі з месца здарэння даставілі няўдалага самазабойцу ў ДУ «РНПЦ псіхічнага здароўя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?