Армія абароны Ізраіля абвясціла пра поўны вывад сухапутных войскаў з тэрыторыі сектара Газа, а таксама пра завяршэнне ліквідацыі тунэляў, праз якія баевікі палесцінскай групоўкі ХАМАС ажыццяўлялі рэйды за межы Палесціны.

«Ізраільская армія будзе перадыслакавана і зойме абарону за межамі сектара Газа, мы замацуемся на гэтых пазіцыях», — заявіў генерал-лейтэнант Пітэр Лернер газеце Jerusalem Post.

Рашэнне пра вывад войскаў арміі абароны Ізраілю было прынята пасля таго, як быў знішчаны апошні тунэль, які вядзе ў Ізраіль з тэрыторыі сектара Газа. Ліквідацыя тунэляў і была галоўнай мэтай аперацыі, якая праводзіцца ўжо 29 дзень.

Раней баевікі ХАМАС прынялі прапанову Егіпта і пагадзіліся на 72-гадзіннае перамір'е з Ізраілем, якое ўступіла ў сілу з васьмі раніцы паводле мясцовага часу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?