Анлайн-рытэйлер Amazon прадставіў уласны смартфон Fire, які можа сачыць за галавой карыстальніка, і, зыходзячы з гэтага, змяняць малюнак на дысплеі.

Апарат заключаны ў прагумаваны корпуса c алюмініевымі клавішамі, і мае 4,7-цалевы дысплей з разрознасцю HD, пакрыты дадатковым шклом падвышанай супраціўляльнасці да драпін і ўдараў. Прылада таксама атрымала 13-мегапіксельную камеру, для якой ёсць асобная кнопка з функцыяй стабілізацыі малюнка, а таксама аператыўную памяць 2 Гб. Смартфон працуе на чатырох'ядравым працэсары з частатой 2,2 Ггц.

Смартфон кампаніі атрымаў таксама падвойныя стэрэадынамікі з падтрымкай віртуальнага аб'ёмнага гуку Dolby Digital Plus. Прылада інтэгравана з усімі існуючымі сэрвісамі Amazon.

Адна з галоўных знаходак распрацоўшчыка смартфона — трохмерны інтэрфейс, заснаваны на сістэме адсочвання становішча галавы карыстальніка. Распрацоўшчыкі для гэтай тэхналогіі задзейнічалі 4 камеры, у кожнай з іх вугал агляду ў 120 градусаў і інфрачырвонае падсвятленне. Так, у залежнасці ад аддаленасці карыстальніка, малюнак на дысплеі экрана можа мяняць свой маштаб і арыентацыю. Таксама, каб гартаць карцінкі, трэба проста нахіліць смартфон.

Яшчэ адной адметнасцю апарата стала тэхналогія FireFly — функцыя распазнання фатаграфій, музыкі, кніг, тэлефонных нумароў, адрасоў, тэлевізійных шоў. Інфармацыю аб аб'ектах пасля іх распазнання карыстальнік можа атрымаць не толькі на старонках самога інтэрнэт-крамы, але і ў «Вікіпедыі». Для самога сэрвісу таксама прадугледжана асобная клавіша. Па словах прадстаўнікоў кампаніі, прылада здольная распазнаць звыш за 100 млн розных прадметаў. Аперацыйнай сістэмай прылады стала Fire OS 3.5. Як адзначаюць прадстаўнікі Amazon, гэта АС Android з даданнем розных праграм і магчымасцяў і палепшанай прадукцыйнасцю.

Па дадзеных анлайн-рытэйлера, кошт смартфона складзе $199-299 пры ўмове заключэння кантракту з аператарам AT&T, кошт без кантракту будзе вар'іравацца ў межах $649-749 без уліку падаткаў. Старт продажаў запланаваны на 25 ліпеня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?