Сілы антытэрарыстычнай аперацыі знішчылі блокпасты і засады баевікоў у раёне населеных пунктаў Ямпаль і Закотнае. Па папярэдніх дадзеных, з боку праціўніка — 200 чалавек.

Селязнёў паведаміў, што падчас інтэнсіўных баёў, якія доўжыліся на працягу дня ў гэтым раёне, сілы АТА разам з авіяцыяй знішчылі блокпасты і засады баевікоў, захапілі вышыню ў раёне правядзення аперацыі.

«Баевікі аказваюць люты супраціў, дзейнічаюць падступна, з засад наносяць удары па сілах АТА. Па ўкраінскіх падраздзяленнях вядуць баявую працу снайперы баевікоў», - паведаміў Селязнёў.

Ён адзначыў, што, паводле папярэдніх ацэнак, сілы АТА знішчылі каля 200 баевікоў, а колькасць параненых нашмат больш.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?