Сепаратыстам на ўсходзе Украіны патрэбна ваенная дапамога Расіі, пра гэта заявіў адзін з лідараў прарасійскіх баевікоў на Данбасе Ігар Стралкоў.

«Чытаю на іншых рэсурсах некаторыя каментары з нагоды перспектыў апалчэння і магчымасці ўмяшання Расіі. Адно магу сказаць — пастаўкі цяжкага ўзбраення маглі выратаваць сітуацыю яшчэ тыдзень таму.

Зараз час страчаны. Патрэбна ваенная дапамога Расіі», —

гаворыцца ў паведамленні на старонцы Стралкова ў «Вконтакте».

Раней у чацвер генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што можа пацвердзіць новае скапленне вайскоўцаў уздоўж расійска-ўкраінскай мяжы.

Афіцыйна расійскія ўлады да гэтага часу казалі толькі аб гуманітарнай дапамозе для Данбаса, але асобныя палітычныя і грамадскія дзеячы выказваліся пра неабходнасць ваеннага садзейнічання сепаратыстам ва Украіне.

Генпракуратура Украіны інкрымінуе Ігару Стралкову стварэнне тэрарыстычнай арганізацыі. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?