Дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам вучэбнага аўтамабіля «Дэу» і пасажырскага аўтобуса «МАЗ» здарылася 19 чэрвеня на вуліцы Сямашкі ў Мінску. 

Як паведамляе ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, вучэбны аўтамабіль, якім кіраваў пад наглядам майстра курсант адной з аўташкол, рухаўся наперадзе аўтобуса 32-га маршруту і раптам спыніўся ў раёне пешаходнага пераходу. Вадзіцель «МАЗа» не здолеў своечасова адрэагаваць на нечаканы манеўр. У выніку адбылося сутыкненне. Адна з пасажырак аўтобуса, жанчына 1983 года нараджэння, пры падзенні пашкодзіла руку. З папярэднім дыягназам «пералом правага перадплечча» пацярпелую даставілі ў НДІ траўматалогіі і артапедыі. 

Прычыны ДТЗ высвятляюцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?