Першы пакой, у які трапляеш, — вялікая гасцёўня. Якіх толькі гасцей яна не бачыла!

Першы пакой, у які трапляеш, — вялікая гасцёўня. Якіх толькі гасцей яна не бачыла!

На сценах — сувеніры з розных месцаў.

На сценах — сувеніры з розных месцаў.

…рэчы з дарчымі надпісамі.

…рэчы з дарчымі надпісамі.

Кухню Быкаў размаляваў сам сімпатычнай садавінай і гароднінай. Усё ж мастак паводле першай спецыяльнасці.

Кухню Быкаў размаляваў сам сімпатычнай садавінай і гароднінай. Усё ж мастак паводле першай спецыяльнасці.

…і філігранна «замаскіраваў пад яблык» каробку электрычнай праводкі (уверсе).

…і філігранна «замаскіраваў пад яблык» каробку электрычнай праводкі (уверсе).

Супрацоўнікі адзначаюць, што дача можа быць не толькі музеем Быкава, але і музеем побыту 1980-х — там мноства рэчаў, якіх цяпер ва ўжытку проста няма.

Супрацоўнікі адзначаюць, што дача можа быць не толькі музеем Быкава, але і музеем побыту 1980-х — там мноства рэчаў, якіх цяпер ва ўжытку проста няма.

Гумарыстычныя малюнкі пісьменніка з дачнымі ўражаннямі.

Гумарыстычныя малюнкі пісьменніка з дачнымі ўражаннямі.

Працоўны кабінет Быкава.

Працоўны кабінет Быкава.

Працоўны стол.

Працоўны стол.

Канапа ў кабінеце.

Канапа ў кабінеце.

Кніжная паліца ў кабінеце Быкава.

Кніжная паліца ў кабінеце Быкава.

Ёсць у кабінеце і шафка «з сакрэтам».

Ёсць у кабінеце і шафка «з сакрэтам».

Пакой жонкі, Ірыны Міхайлаўны.

Пакой жонкі, Ірыны Міхайлаўны.

На мансардзе — эцюднік і пэндзлі. Нібыта гаспадар толькі скончыў расфарбоўваць кухонную сцяну.

На мансардзе — эцюднік і пэндзлі. Нібыта гаспадар толькі скончыў расфарбоўваць кухонную сцяну.

Адзіны традыцыйны «музейны» стэнд у гэтым надзвычай жывым музеі.

Адзіны традыцыйны «музейны» стэнд у гэтым надзвычай жывым музеі.

У гаражы захаваны гаспадарчы інвентар, інструменты і «грузавы» трохколавы ровар. Тамсама — міні-выстава рэпрадукцый малюнкаў Быкава.

У гаражы захаваны гаспадарчы інвентар, інструменты і «грузавы» трохколавы ровар. Тамсама — міні-выстава рэпрадукцый малюнкаў Быкава.

Вокны, калі музей зачыняецца, застаўляюць такімі драўлянымі аканіцамі — ад дачных злодзеяў. У дадатак да сігналізацыі.

Вокны, калі музей зачыняецца, застаўляюць такімі драўлянымі аканіцамі — ад дачных злодзеяў. У дадатак да сігналізацыі.

Сёння ў Мінску адчыніўся музей Васіля Быкава. Праўда, «у Мінску» — не зусім дакладнае вызначэнне.

Пад музей два гады таму было перададзенае лецішча пісьменніка ў дачным пасёлку «Ждановічы-6». Але і ад тых Ждановіч, што каля прыпынка зручнай гарадской электрычкі, пасёлак няблізка. Ён за вадасховішчам «Дразды».

Дарога да музея. Чырвонай лініяй паказаны шлях з праспекта Пераможцаў, сіняй — ад знешняга кола МКАД.

Дарога да музея. Чырвонай лініяй паказаны шлях з праспекта Пераможцаў, сіняй — ад знешняга кола МКАД.

Таксама да музея можна даехаць аўтобусам №219 (ДС «Адоеўскага» — прафілакторый БНТУ), да прыпынку «РІВВІП паварот». Пасля, праўда, трэба яшчэ прайсці больш за кіламетр да дачнага пасёлка «Ждановічы-6».

Музей у дачным пасёлку «Ждановічы-6» (пазначаны чырвонай кропкай).

Музей у дачным пасёлку «Ждановічы-6» (пазначаны чырвонай кропкай).

Дабірацца да яго найлепш машынай.

Пакуль едзеш лясамі, мінаеш масты і павароткі, трохі раздражняешся, што музей Народнага пісьменніка, імя якога вартае цэнтральных вуліц сталіцы, засунулі ў такі гушчар. А адзіная вуліца Быкава ў краіне, дарэчы, знаходзіцца ў тых самых Ждановічах. Гэта пытанні, якія не здымаюцца адкрыццём музея-дачы.

І ўсё ж лецішча Быкава — музей, якога ў Беларусі яшчэ не было. Ён пакідае надзвычай жывое ўражанне — нібы пабываў не на экскурсіі, а непасрэдна ў гасцях у Быкава.

Супрацоўнікі кажуць, што не плануюць ставіць абгародак і стэндаў,

а гэта значыць, што наведнікі змогуць асцярожна хадзіць па тых самых ходніках і кранаць тыя самыя рэчы, што і пісьменнік.

Пакуль адбылося толькі сімвалічнае адкрыццё музея. Стала знаходзіцца тут супрацоўнікі не будуць.

Каб наведаць музей Быкава, трэба папярэдне званіць у Дзяржаўны літаратурны музей (17) 3345621 і дамаўляцца на экскурсію на пэўны час. Білет, кажуць, будзе каштаваць каля 4 тысяч рублёў.

А загадчык гаспадаркай дадае, што ёсць яшчэ і такіх-сякіх прац па яго частцы: напрыклад, трэба рабіць сістэму супрацьпажарнай бяспекі. Сігналізацыя ўжо ёсць, але вокны першага паверха, замыкаючы, застаўляюць важкімі драўлянымі шчытамі — ад злодзеяў.

Дача ў Быкавых была цагляная, досыць прасторная, на два паверхі.

На першым — вялікая гасцёўня з вінтавой лесвіцай на другі паверх, за ёй куханька і дзверы ў прыбудаваны гараж.

На куханьку абавязкова зайдзіце: сцяну над пліткай размаляваў садавінай і гароднінай сам Быкаў,

заадно замаскіраваўшы пад яблык круглую каробку электраправодкі. На другім паверсе — галерэя з парэнчамі, з якой можна трапіць у працоўны кабінет Быкава і пакой Ірыны Міхайлаўны, а таксама на падшытую фанеркай мансарду. Ва ўсім будынку ёсць толькі адзін музейны стэнд у класічным разуменні. Ва ўсім астатнім

максімальна захаваны дачны побыт гаспадароў. Нібыта яны ад'ехалі кудысці на хвілін дваццаць, а вас пакінулі.

Музей будзе цікавы не толькі чыстым аматарам беларускай літаратуры.

Ён каштоўны і як музей гарадскога-дачнага побыту 1970-80-х. Там процьма добра забытых рэчаў, якія выдатна захаваліся: сіфоны для вырабу газіроўкі ў хатніх умовах, савецкая міні-лядоўня, раскладныя столікі, трохколавы «грузавы» ровар, сувеніры і ўпрыгожванні…

Надзвычайнае адзінства стылю.

У першы ж дзень,

апроч дэлегацыі пісьменнікаў, якія прыехалі на адкрыццё музея, яго наведвалі суседзі-дачнікі.

Дзеці з цікавасцю слухалі бацькоў, якія расказвалі, як самі малымі хлопчыкамі цішком заходзілі паглядзець на Васіля Быкава.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?