Мастак, былы палітвязень Рыгор Кійко — у бядзе. У выніку цяжкага захворвання спадару Рыгору патрабуюцца дарагія лекі і складаная аперацыя, якую робяць толькі за мяжой.

Яго сябры і паплечнікі просяць дапамагчы сабраць сродкі на аперацыю і лекі для Рыгора Кійко.

Рыгор Кійко — вядомы беларускі кераміст, сябра Саюза мастакоў і суполкі «Пагоня». Доўгі час працаваў бібліятэкарам у касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) у Менску.

У 1997 годзе ён адбіў у спецназаўцаў на Дні Волі бел-чырвона-белы сцяг, за што быў арыштаваны, правёў тры месяцы ў СІЗА на Валадарскага і атрымаў два гады «хіміі» ў Зембінскай спецкамендатуры.

Быў прызнаны «Amnesty International» вязнем сумлення. 8 лістапада 2001 годзе быў жорстка збіты пры абароне Курапатаў.

Ахвяраванні для Рыгора Кійко можна перадаць, звязаўшыся па тэлефонах: +37529 275-32-12 (Таццяна), +37544 771-98-17 (Марына).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?