У Беларусі прыпыняецца будаўніцтва спартыўных і культурных аб'ектаў, стаўка будзе рабіцца на вытворчасць і валютаакупныя праекты, заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Беларуськалій» і прадстаўнікамі рэгіянальных СМІ.

Кіраўнік дзяржавы прызнаў, што ў краіне перабралі з будаўніцтвам сацыяльных аб'ектаў. «Мы навучыліся рабіць гэта танна. Але мы іх столькі маем сёння, колькі не можам задзейнічаць, а галоўнае — яны не даюць нам той аддачы, на якую мы разлічвалі», — сказаў Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што неабходна задзейнічаць гэтыя аб'екты настолькі, каб яны прынеслі належную аддачу.

«Давайце спынімся з сацыяльнымі аб'ектамі і звернем увагу больш на вытворчасць, на тое, што прыносіць грошы. Трэба ўкладаць больш у вытворчасць і валютаакупныя праекты», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?