Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб магчымасці сур'ёзнай ратацыі кадраў у краіне — ад урада да кіраўніцтва буйных прадпрыемстваў.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, размаўляючы з працоўным калектывам ААТ «Беларуськалій».

«У бліжэйшы час мы правядзем сур'ёзную ратацыю кадраў і заменім, пачынаючы ад урада да кіраўніцтва буйных прадпрыемстваў, якія забяспечваюць дабрабыт нашай краіны, калі не будзе належнага выніку», — сказаў ён.

Лукашэнка адзначыў, што адпаведнае пытанне нядаўна разглядалася на пасяджэнні Савета бяспекі. «Я прама ім сказаў, каб не было крыўд: не будзе выніку — мы з вамі будзем расставацца», — падкрэсліў ён.

«У вельмі складаных умовах «Беларуськалій» паказаў, як трэба працаваць на міжнародных рынках. Чаму не можа БелАЗ, МТЗ, МАЗ? Могуць! Напэўна, няма жадання ці ўжо выпрацаваліся», — дадаў Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?