Аляксандр Лукашэнка арыентуе калійшчыкаў акуратна рэагаваць на існуючыя на рынку тэндэнцыі. Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння, наведваючы ААТ «Беларуськалій».

БелТА

БелТА

«Я так разумею, нашы канкурэнты ў свеце захваляваліся, яны ўжо нам прапануюць да іх у абдымкі. Ні ў якім выпадку мы ў тактыцы не павінны прайграць. Калі яны нам прайграюць, хай прыходзяць і кажуць: мы прайгралі. І з гэтага будзем зыходзіць», — адзначыў Лукашэнка.

«Калі мы выходзім на аб'ёмы сусветных паставак, значыць, давайце дамаўляцца, — сказаў ён. — Не — значыць, ні на якія дамовы ні з «Уралкаліем», ні з кім не ісці».

«Усё павінна быць у нашых інтарэсах. Але ні ў якім разе не павінна быць і асабістых амбіцый. Усё павінна быць акуратна, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Не трэба завальваць рынак танным каліем, бо гэта нашы страты. Трэба вельмі тонка, акуратна рэагаваць на тэндэнцыі, якія ёсць на рынку».

Лукашэнку паведамілі аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ «Беларуськалій», бягучым становішчы на сусветным рынку калійных угнаенняў, перспектывах развіцця прадпрыемства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?