Зборная Коста-Рыкі сенсацыйна выйграла ў каманды Уругвая з лікам 3:1. Матч прайшоў у Фарталезе.

Уругвайцы першымі адкрылі лік у матчы (Кавані, 24-пен.), але затым «лас-цікас» забілі тры мячы і перамаглі (Кэмпбел, 54, Дуартэ, 57, Урэнья, 84).

А гадзіне ночы пачнецца трансляцыя матчу Англія — Італія. Матч пройдзе ў Манаусе, славутым сваёй Операй, сярод музыкантаў якой многа беларусаў.

Трансляцыя на Беларусь-5.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна