У Арцёмаўску прадстаўнікі тэрарыстычнай арганізацыі «ДНР» паспрабавалі правесці перамовы з камандзірам танкавай часткі.

Як паведамляе прэс-служба Данецкай аблдзяржадміністрацыі, «падчас гутаркі пачалася стральба, у выніку якой ёсць забітыя і параненыя».

З якога боку ахвяры, не ўдакладняецца.

Акрамя таго, паведамляецца, што баевікі пакінулі будынкі пракуратуры і банка ў Арцёмаўску, аднак месца іх перадыслакацыі невядомае.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?