Гулец венгерскага «Чурга» і гандбольнай зборнай Беларусі Барыс Пухоўскі у інтэрв'ю Прессболу распавёў пра жыццё ў Венгрыі.

Барыс Пухоўскі - адзін з лідараў беларускай зборнай, зорка №2 пасля Сяргея Рутэнкі, фота Сяргея Гудзіліна

Барыс Пухоўскі - адзін з лідараў беларускай зборнай, зорка №2 пасля Сяргея Рутэнкі, фота Сяргея Гудзіліна

Маё меркаванне — працую ў паспяховай дзяржаве. Для прыкладу возьмем хоць бы інфляцыю.

Венгрыя — член Еўрасаюза. Але захоўвае сваю валюту. Дык вось за час майго знаходжання там курс еўра ў адносінах да форынта падняўся на нейкі мізэр, умоўна капейкі на тры…

А суадносіны «цана — якасць» у дачыненні да прадуктаў, вопраткі?

Неяк жонка і цешча куплялі мяса. І былі прыемна здзіўлены яго нізкім коштам пры бездакорным знешнім выглядзе і смаку. Куды б ты ні зайшоў, у круты рэстаран або маленькую забягалаўку, цябе душэўна сустрэнуць, накормяць добра і смачна. Прычым за невялікую плату. Карацей, краіна цікавая, гасцінная і для нармальнага жыцця вельмі нават пасуе. Я люблю радзіму і толькі ў Беларусі адчуваю сябе дома. Аднак калі б у якасці незалежнага эксперта-касмапаліта мне прапанавалі выбраць паміж Венгрыяй і Беларуссю — выбраў бы Венгрыю.

Зарок спакою — стабільнасць. Не тая, што ў тэлевізары, а рэальная. У Венгрыі я яе бачу. Дома — не. Перапады ў эканоміцы, рост цэн.

Дапусцім, прайшоў хакейны чэмпіянат свету. Так, усё класна, павесяліліся. Але замежнікі раз'ехаліся, а простыя беларусы ў шоку: учора яны атрымалі грошы, сёння яны ўжо нічога не вартыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?