Зборная графства Ніца выйграла чэмпіянат свету сярод непрызнаных ФІФА нацыянальных камандаў. У фінале турніру, які праходзіў у шведскім Эстэрсундзе, каманда графства ў серыі пенальці абыгралі зборную выспы Мэн — самакіравальнай тэрыторыі Вялікабрытаніі.

У чэмпіянаце прынялі ўдзел 12 каманд, у тым ліку зборныя Паўднёвай Асеціі, Абхазіі і Нагорнага Карабаха. На турніры таксама згулялі зборныя Лапландыі, Паданіі (футбалісты з васьмі паўночных рэгіёнаў Італіі), Таміл-Ілама (тамільская дыяспара Канады, Вялікабрытаніі і Швейцарыі) і Дарфура (суданскія бежанцы, якія жывуць у палатачных лагерах у Чадзе). Па розных прычынах на турнір не змаглі прыехаць зборныя Каталоніі і выспы Вялікадня, паведамляе афіцыйны сайт Канфедэрацыі незалежных футбольных асацыяцый (ConIFA).

ConIFA была ўтворана ў 2003 годзе ў бельгійскім Льежы. У яе склад уваходзяць футбольныя зборныя непрызнаных дзяржаў, якія афіцыйна не ўключаны ў склад Міжнароднай федэрацыяй футбола (ФІФА).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?