На гэтым тыдні Аляксандр Лукашэнка наведае Сербію. Пра гэта заявіў прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч у інтэрв'ю дзяржаўнаму тэлеканалу RTS. 

Нікаліч мяркуе, што ў выніку візіту беларускага прэзідэнта эканамічнае супрацоўніцтва дзвюх краін атрымае новае развіццё. 

Таміслаў Нікаліч наведаў Беларусь з двухдзённым візітам у сакавіку 2013 года. 

Напярэдадні Лукашэнка даў інтэрв'ю вядучым СМІ Сербіі. 

7 чэрвеня партал «О Сербии по-русски» паведаміў, што Аляксандр Лукашэнка наведае з візітам Бялград 11 чэрвеня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?