Усе мацнейшыя весляры краіны бяруць удзел у чэмпіянаце Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіць з 10 па 12 чэрвеня на брэсцкім вяслярным канале. Турнір з'яўляецца адборачным да чэмпіянату Еўропы (11—13 ліпеня, Брандэнбург) і чэмпіянату свету (6—10 жніўня, Масква). 

10 чэрвеня спартсмены спаборнічалі на дыстанцыі 1.000 метраў. Адразу ў дзвюх дысцыплінах выйграў брэстаўчанін Алег Юрэня: байдарка-адзіночка і двойка ў пары з Паўлам Мядзведзевым. 

Чэмпіёнамі Беларусі сёння таксама сталі: Вольга Худзенка (байдарка-адзіночка), Максім Пятроў (каноэ-адзіночка), браты Аляксандр і Андрэй Багдановічы (каноэ-двойка), Аляксандра Грышына і Соф'я Юрчанка (байдарка-двойка). Сярод чацвёрак першымі на фініш прыйшла байдарка ў складзе Рамана Петрушэнкі, Віталя Бялько, Вадзіма Махнева і Паўла Мядзведзева і каноэ ў складзе Дзмітрыя Вайцішкіна, Аляксандра Валчэцкага, Дзмітрыя Рабчанкі і Дзяніса Гаража. 

11 чэрвеня спартсмены будуць спаборнічаць на дыстанцыі 500 метраў, у заключны дзень будуць названыя наймацнейшыя на дыстанцыях 200 і 5.000 метраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?