Чарговая нядзельная беларуская багаслужба з камэнтаром і казаньнем адбудзецца ў царкве айцоў Базылянаў на Мядовай – а 14.00. Сустрэцца са святаром прыватна можна будзе там жа ў нядзелю ад самай раніцы (sms +447886997305). Сьвятая Споведзь — за гадзіну да нядзельнай службы. Літургію адслужыць а. Сяргей Стасевіч, больш пра святара тут

Канцэрт барда Арцёма Сітнікава – пасьля службы, у сутарэньнях царквы – пачатак прыблізна а 15.00. Пра Арцёма тут

Таксама запрашаем на сустрэчу «Дарогі дыялогу ў Беларусі», сустрэча са святаром Войцехам Леманьскім.

Чацвер, 12 чэрвеня, 19.00, сядзіба КІК (Фрэта 20/24a). 

На сустрэчу запрашае Варшаўскі Клуб «Tygodnika Powszechnego».

Таксама інфармуем, што з-за адсутнасці беларускамоўнага рыма-каталіцкага святара ў Варшаве, Святая Імша на беларускай мове пакуль і надалей не будзе цэлебравацца, аж пакуль не вырашыцца пытанне са святаром. Дадатковая інфармацыя: [email protected]+48 536 948 025

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна