Адкрыццё курсаў «Мова ці кава» ў Мінску адбудзецца 18 лютага, пачатак, а 19:00. Далей заняткі будуць адбывацца кожны панядзелак.

Гэта будзе аналаг такога самага «вывучэння мовы ў кавярні», якое пачалося з ініцыятывы журналісткі Кацярыны Кібальчыч у Маскве.

На першы занятак прыедзе Васіль Дранько-Майсюк, выкладчык аналагічных курсаў у Маскве. У Мінску выкладаць мову будуць: Алеся Літвіноўская (філолаг) і Глеб Лабадзенка (журналіст), час ад часу «Мову ці каву» будзе весці Андрусь Такіданг, музыкант гурту «Рэха».

Кавярня: «Дом Фішэра», пр. Незалежнасці 84а.

Набор у групу на старонцы facebook.com/MovaCiKava.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0