Яна згадзілася. Першы такі дзень адбыўся ў пачатку снежня: усе прадметы (акрамя замежных моваў) выкладаліся на роднай мове, а самі вучні размаўлялі выключна па-беларуску. Па словах Данілы, гэтым захапілася амаль уся школа — асабліва добра ўспрынялі такую ініцыятыву малодшыя класы.

«Я прыйшоў перад вучобай, паставіў народную музыку і павесіў на ўваходзе плакат аб тым, што сёння дзень беларускай мовы. Таксама развесіў плакаты на дошках аб’яваў. На ўваходзе даваў дзецям раздрукоўкі, што сёння за дзень», — кажа Даніла Астроўскі.

«У нас быў урок матэматыкі па-беларуску, і самае прыемнае, што ўсе ўсё разумелі. Напачатку адна дзяўчына была супраць, але ў цэлым вучні ўспрынялі такі эксперымент пазітыўна».

У школьнай сталовай у гэты дзень падавалі стравы беларускай кухні — дранікі, зразы з бульбай, вінегрэт, чорны хлеб і салату з капусты.

«Я мяркую, калі зрабіць падобныя дні больш частымі і дадаць конкурсы, то мова б адраджалася. Спачатку адна школа, потым увесь горад, вобласць, а там глядзіш, і ўся краіна», — кажа дзесяцікласнік.

«Буду прасіць дырэктарку рабіць такое штомесяц. А пасля — штотыдзень».

Вучні ад 2 да 9 класаў вельмі адказна паставіліся да дня беларускай мовы, а вось са старэйшымі было больш складана, адзначыў дзесяцікласнік. Сам ён кажа, што прапанаваў дырэктарцы праводзіць дні беларускай мовы праз тое, што роднай мовы проста бракуе ў школьным жыцці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?