Еўрасаюз не гатовы да нармалізацыі адносінаў з Беларуссю пры цяперашнім кіраўніцтве краіны і адмове ад масавага распродажу дзяржуласнасці.
Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з членамі Клуба галоўных рэдактараў краін СНД, Балтыі і Грузіі.

«Вы [Еўрасаюз] з намі выбудуеце адносіны толькі тады, калі тут не будзе Лукашэнка, калі тут будзе зменены палітычны лад і калі тут будзе ўсё аддадзена на распродаж, пажадана Захаду. Паверце, у мяне дастаткова інфармацыі па гэтых пытаннях», — сказаў ён.

«Быццам бы аплот дэмакратыі (многія краіны і ў цэлым ЕС), такія прасунутыя ў правах чалавека. Нас вы папракаеце ў парушэнні гэтых правоў. Але мы за апошні час не забілі ніводнага чалавека ні ўнутры, ні за межамі нашай краіны, парушыўшы правы чалавека. А вы, я маю на ўвазе ЕС, знішчаеце цэлыя дзяржавы. Што вам да Афганістана, Ірака, Лівіі, Сірыі і іншых дзяржаў. Хіба вы там лепш зрабілі? Вы ж загубілі там тысячы людзей! Якія ж гэта правы чалавека?» — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На думку Лукашэнкі, умяшанне з боку ЕС ва ўнутраныя справы гэтых краін не дало станоўчых вынікаў. Таму калі палітыкі ЕС спрабуюць нас вучыць захаванню правоў чалавека, тут гэта выклікае поўнае абурэнне.

Лукашэнка нагадаў, што асабіста знаёмы з лідарамі многіх краін, якія крытыкуюць ЕС: «Я стары палітык, я ў многія працэсы быў уцягнуты,

тым больш мы падтрымлівалі добрыя адносіны з шэрагам краін, якія я называў. Я добра ведаю лідараў гэтых краін.
Напрыклад, Башара Асада… Калі б ён тут прысутнічаў і вы з ім пагаварылі, вы б сказалі, што ён інтэлігентны чалавек «.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што асабіста пераканаўся ў падвойных стандартах і няшчырасці еўрапейскіх палітыкаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Тады яны абяцалі «залатыя горы» ўзамен на выкананне асобных умоў. «Галоўны папрок — вы затрымалі людзей
. Але мы іх слёзатачывым газам не цкавалі, як гэта робіцца ў некаторых еўрапейскіх краінах, гумовымі кулямі не расстрэльвалі, — сказаў ён. — У нас ніколі нават вадамёты не выкарыстоўвалі супраць незаконных дэманстрацый. У нас ніколі гэтага не было, але вы гэтага не хочаце бачыць».

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што «здаровае калісьці возьме верх» і ўзаемаадносіны Беларусі з ЕС нармалізуюцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?