У Фэйсбуку з’явілася старонка «Беларускае слова штодня», на якой пачынаючы з 22 снежня будуць штодзень з’яўляцца рэдкія альбо добра забытыя беларускія словы з тлумачэннем і спасылкай на крыніцу (слоўнік, навуковы артыкул).

«Ідэя з’явілася спантанна. Я параўноўваў сітуацыю носьбітаў беларускай мовы ў Беларусі з расейскай і польскай у гэтых краінах. Яны вывучаюць свае мовы ў штодзённым ужытку, цалкам натуральна і ненапружна. А ў нас так не бывае, бо беларуская мова ў Беларусі мае іншы статус і ўмовы функцыянавання. Беларуская мова не выкладаецца належным чынам у ВНУ, пра школы я ўжо не кажу, дык беларускамоўным практычна заўжды даводзіцца давучвацца. Праблема ў тым, што месцаў такога давучвання амаль няма, не кажучы ўжо пра тое, што не заўжды чалавек можа сам акрэсліць, ці добрую ён знайшоў крыніцу ведаў», — кажа заснавальнік праекта Аляксандр Навіцкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?