Еўрасаюз дасць на закрыццё Ігналінскай АЭС 460 мільёнаў еўра

23.11.2012 / 17:02

Згодна з новым праектам бюджэту Еўрасаюза, Літва да 2020 года ў рэальных цэнах атрымае 460 мільёнаў еўра на закрыццё Ігналінскай АЭС.

У прадстаўленым мінулай ноччу праекце бюджэту ЕС на закрыццё Ігналіны плануецца вылучыць 400 мільёнаў еўра ў перыяд з 2014 да 2020 гадоў, аднак, па словах прадстаўнікоў Літвы, гэтая сума разлічана ў цэнах 2011 года.