Уцечка салянай кіслаты з грузавіка адбылася ў Маладзечанскім раёне

07.11.2012 / 16:31

У Маладзечанскім раёне работнікі МНС ліквідавалі ўцечку салянай кіслаты.

Кіроўца грузавіка, які перавозіў пластыкавую бочку салянай кіслаты з Фаніпаля ў Смаргонь, заўважыў у дарозе яе ўцечку. У хвіліну з 800-літровай ёмістасці выцякала прыкладна 100 г рэчыва.

Ратавальнікі-пажарныя абгарадзілі небяспечную зону, і вадкасць была адпампаваная з пашкоджанай ёмістасці. На месцы інцыдэнту працавала служба хімічнай і радыяцыйнай абароны МНС, прадстаўнікі занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, Дзяржпрамнагляду МНС.