Анкара: Сямёра сірыйскіх генералаў збеглі ў Турцыю

06.11.2012 / 17:20

Сямёра генералаў сірыйскай арміі здаліся ўладам Турцыі, перадае турэцкае інфармацыйнае агенцтва Анатолія.

Паводле звестак агенцтва, генералы перайшлі сірыйска-турэцкую мяжу і зараз знаходзяцца ў лагеры для ўцекачоў у правінцыі Хатай.

Усяго ў Турцыю з тых часоў, як у сакавіку мінулага года ў Сірыі пачаліся антыўрадавыя выступы, збеглі каля 100 тыс. сірыйцаў.