31,7% беларусаў зрабілі прышчэпку ад грыпу

06.11.2012 / 15:06

На сёння ад грыпу прышчапіліся больш за 3 млн. чалавек (31,7% ад агульнай колькасці насельніцтва).
З іх за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту прышчэпку зрабілі больш за 1,1 млн. чалавек, мясцовага — звыш 1,6 млн., арганізацый і прадпрыемстваў — больш за 285 тыс., асабістых сродкаў — больш за 12 тыс. чалавек.

Прышчапіць ад грыпу ў гэтым эпідэмічным сезоне плануецца больш за 35% насельніцтва.

Эпідэмія грыпу чакаецца ў студзені-лютым.

А Вы зрабілі сабе прышчэпку?