Белая трасца: людзі кінуліся скупляць гарэлку перад падаражаннем — відэа

24.10.2012 / 21:48

25 кастрычніка павышаюцца межавыя мінімальныя цэны на алкаголь мацункам больш як 28%.

Згодна з дакументам, межавая мінімальная адпускная цана (без ПДК) на алкаголь беларускай вытворчасці мацункам 40% за 0,5 літра (з коштам спажывецкай тары) павялічана на 51,4% — да 21,5 тыс. рублёў, рознічная цана (з ПДК) павялічаны на 51% — да 29,6 тыс. рублёў.

Беларусы сёння рынуліся закупляцца гарэлкай.