Меркель: Грэцыя павінна застацца ў еўразоне

Канцлер Нямеччыны падчас візіту ў Афіны заявіла, што яе краіна і надалей будзе аказваць падтрымку Грэцыі.

09.10.2012 / 21:37

Выступаючы пасля перамоваў з прэм’ер-міністрам Антонісам Самарасам, Ангела Меркель адзначыла, што Грэцыі атрымалася дасягнуць прагрэсу ў справе скарачэння дэфіцыту бюджэту. Разам з тым яна дадала, што яшчэ шмат чаго трэба зрабіць у галіне падатковай палітыкі і скарачэння выдаткаў.

Меркель таксама заявіла, што Грэцыя павінна застацца ў еўразоне.

Прэм’ер Антоніс Самарас у сваю чаргу заявіў аб прыхільнасці Грэцыі шляху рэформаў.